Асуніца () — рака ў Латвіі і Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сар’янка (басейн Заходняй Дзвіны).
Даўжыня ракі — 47 км, з іх на тэрыторыі Беларусі — 11 км. Выцякае з возера Дагда, цячэ на паўднёвы ўсход і ўпадае ў раку Сар’янка за 3,7 км на паўночны ўсход ад вёскі Ліпаўкі Верхнядзвінскага раёна. На беразе ракі размешчана латвійскае сяло Асунэ. Асноўныя прытокі: Армянка, Акмінейца, Акціца, Дагдзіца, Пупальна, Барысаўская рака. Па рацэ Асуніца праходзіць участак латвійска-беларускай мяжы.
Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Памежныя рэкі