Вуліца Валогіна — вуліца ў Полацку ў мясцовасці Баравуха.
Гісторыя Вуліцы нададзена імя Героя Савецкага Саюза Аляксандра Валогіна рашэннем выканкама Полацкага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 15 лістапада 1989 года.
Валогін навечна залічаны ў спіс байцоў 37-й гвардзейскай дывізіі, якая да свайго расфарміравання месцілася ў Баравухе.
Апісанне Вуліца працягнулася на тры кіламетры ад кругавога скрыжавання паблізу Баравухі да канца гарадской тэрыторыі.
Забудова № 1А — Цэнтр дзяцей і моладзі № 1 — Сярэдняя школа № 15 Паўднёвы бок вуліцы займаюць былыя воінскія часці.
Катэгорыя:Вуліцы Полацка