Мінскі маторны завод (ММЗ) — беларускае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на выпуску дызельных рухавікоў.

Гісторыя Рашэнне аб будаўніцтве ў Мінску маторнага завода было прынята ў 1960 годзе, у гэтым жа годзе пачалося будаўніцтва завода. Першую прадукцыю Мінскі маторны завод пачаў выпускаць з 1963 года. Першапачаткова прадукцыя завода пастаўлялася на Мінскі трактарны завод, а ўжо да 1975 года рухавікі сталі пастаўляцца ў Балгарыю, Пакістан і В’етнам. У 2000-х гадах прадукцыя Мінскага маторнага завода стала масава пастаўляцца на Горкаўскі аўтамабільны завод. Так, ГАЗ выйшаў на другое месца пасля МТЗ па аб’ёмах спажывання матораў ММЗ.

У 2012 годзе адкрытае акцыянернае таварыства «Мінскі маторны завод» было пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу „Мінскі маторны завод“». Так, на базе Мінскага маторнага завода быў створаны холдынг, дзе сам ММЗ быў галаўным прадпрыемствам з філіяламі ў Стоўбцах, Лідзе, Гомелі і Жыткавічах.

Генеральныя дырэктары Мікалай Іванавіч Лобач (1999—2014), Аляксандр Міраслававіч Батвіннік (з 12 снежня 2022)Кадравы дзень у Лукашэнкі. Новыя кіраўнікі ў раёнах і іншыя назначэнні // БелТА. 12 снежня 2022.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Мінскага маторнага завода

Катэгорыя:Машынабудаўнічыя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Мінска Катэгорыя:1963 год у Мінску