Іна Васілеўна Антонава (нар. , Тула, РСФСР) — беларускі медык.
Біяграфія Скончыла Паўночна-Асецінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа».
Працавала школьным урачом, загадчыкам аддзялення здаровага дзяцінства, галоўным урачом Наваполацкай дзіцячай паліклінікі. Займала пасады намесніка галоўнага ўрача па дзяцінству Наваполацкага гарадскога тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання, галоўнага ўрача дзіцячай паліклінікі ўстановы аховы здароўя «Наваполацкая цэнтральная гарадская бальніца».
Арганізавала ў горадзе Наваполацку цэнтр рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў і цэнтр добразычлівых адносін да падлеткаў «Дыялог», была яго кіраўніком.
З’яўлялася дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Паўночна-Асецінскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі