Юрый Мікалаевіч Івахнішын (, г. Магадан, РСФСР) — беларускі мастак інтэр’ера.

Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. З 1971 года ў інстытуце «Мінскпраект», з 1981 года на Мінскім мастацкім камбінаце.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.

Творчасць Работам уласцівы ўзгодненасць архітэктурных форм і дэкаратыўнага аздаблення: інтэр’еры інстытута «Мінскпраект» (1972—1973), «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэляў № 2 (абодва 1973), Беларускага НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (1974), гасцініцы і рэстарана «Беларусь» (1974—1976), гасцініцы «Кастрычніцкая» (1975—1981), аўтавакзала «Усходні» (1980—1983), станцый метро «Камсамольская» (1977—1978), «Маскоўская» (1979—1984), Мінскага епархіяльнага ўпраўлення (1984), канцэртнай залы «Мінск» (1986), Палаца Рэспублікі (1988—1998) — усе ў Мінску.

Прэміі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (2004, у аўтарскім калектыве) — за комплекснае мастацкае рашэнне інтэр’ераў Палаца Рэспублікі ў г. Мінску.

Літаратура

Катэгорыя:Дызайнеры інтэр’ераў Катэгорыя:Мастакі Беларусі