Васіль Васілевіч Папо́ў (;  — ) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў арміюПопов, Василий Васильевич // История Геодезии. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкаванняСайты кафедры землеўпарадкавання БДСГА. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы.

З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць В. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў.

Сярод аублікаванага: Схема и точ­ность геодезической опорной сети СССР, не­обходимой для обоснования съемок в разных масштабах (1935); Уравновешивание сети полигонов: Пособие для инженеров и техников, выполняющих геодезические работы / Проф. В. В. Попов, д-р тех. наук, чл.-кор. Акад. наук БССР. — Москва: Геодезиздат, 1941.; Траверс I класса Жирово-питомник (1952, у сааўтарстве).

Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Ушанаванне памяці На будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошкаКраеведческий портал «Пензенские хроники» .

Літаратура

Папоў Васіль Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 2001. — Т. 8. — С. 93. Папоў Васіль Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 12. — С. 68—69. Попов Василий Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 202. Попов Василий Васильевич // Национальная академия наук Беларуси : энциклопедический справочник. — Минск, 2017. — С. 447—448. Он обладал даром научного предвидения : о жизненном и творческом пути академика В. В. Попова ― основателя школы белорусских геодезистов / А. А. Соломонов. ― Минск, 1997. В. В. Попов — выдающийся ученый и педагог / В. Н. Ганьшин, Л. С. Хренов // Построение сетей геодезического съемочного обоснования. ― Минск, 1963. — С. 93—107.

Спасылкі Шулякова Т. В. 100 лет на службе землеустроительного образования Беларуси (посвящается 100-летию кафедры геодезии и фотограмметрии) // «Земля Беларуси» — № 4, 2019-12-18 Краеведческий портал «Пензенские хроники» Попов, Василий Васильевич // История геодезии Васіль Васілевіч Папоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Разанскай вобласці Катэгорыя:Геадэзісты СССР Катэгорыя:Геадэзісты Беларусі Катэгорыя:Дэканы землеўпарадкавальнага факультэта БДСГА