Аляксей Максімавіч Казлоў (нар. , в. Карманоўка Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-канструктар-тэхнолаг радыёапаратуры.

Працоўную дзейнасць пачаў радыёмеханікам радыёатэлье ў горадзе Магілёве. Служыў у радах Узброеных Сіл. Працаваў інжынерам-тэхнолагам, майстрам-тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, намеснікам сакратара парткама, старшынёй прафкама, начальнікам упраўлення сацыяльнабытавога развіцця, намеснікам генеральнага дырэктара навукова-вытворчага аб’яднання «Інтэграл».

Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі «За працоўную адзнаку», «За воінскую доблесць», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання