«Горкі месяц» () — мастацкі фільм 1992 года рэжысёра Рамана Паланскага. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Пітэр Каёт, Эманюэль Сенье, Х’ю Грант, Крысцін Скот Томас.
Сюжэт Сужэнцы Найджэл і Фіёна Добсаны на сёмыя ўгодкі шлюбу выпраўляюцца ў круіз у Індыю. На караблі яны знаёмяцца з амерыканцам Оскарам Бэнтанам, немаладым ужо інвалідам-вазочнікам, і ягонаю красуняю-жонкай — францужанкай Мімі, якая паводзіцца досыць экстравагантна, але з першага ж позірку выклікае сімпатыю ў Найджэла. Оскар заўважае гэта і сам падбухторвае Найджэла да флірту з Мімі, аднак ставіць яму адну ўмову: той мусіць выслухаць гісторыю бурлівых адносінаў між ім і жонкаю. Апавядаючы, Оскар не абмінае ніводнай, нават самай інтымнай падрабязнасці. Спачатку шакаваны пачутым, паступова Найджэл усё болей і болей уцягваецца ў гісторыю…
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 2 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 1992 года Катэгорыя:Фільмы-трылеры 1992 года Катэгорыя:Камедыйна-драматычныя фільмы Катэгорыя:Рамантычныя фільмы Катэгорыя:Эратычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы Францыі 1992 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 1992 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы Рамана Паланскага Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Жэрара Брака Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Джона Браўнджона Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Рамана Паланскага