Валянціна Міхайлаўна Лузіна (нар. , г.п. Дзятлава Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнк і палітык.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (практычны псіхолаг), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя).
Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Ашмянскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром і другім сакратаром Іўеўскага райкама КПБ. Была выхавацелем, практычным псіхолагам Іўеўскай дапаможнай школы-інтэрната. Займала пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама.
З 1998 года з’яўляецца старшынёй Ашмянскага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва, юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь».
Атрымала званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Ашмян