Алена Аляксандраўна Новік (нар. , Алёхнавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, член Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, гісторык.
Працавала выхавацелем, настаўніцай пачатковых класаў, настаўніцай гісторыі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыі «Шчэпіцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа» Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ. Национальное собрание Республики Беларусь четвертого созыва.
Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання