Партызанскае злучэнне Слуцкай зоны — было створана ў снежні 1942 года паводле ўказання начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху і ЦК КП(б)Б Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі Слуцкім міжрайкомам КП(б)Б на базе партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. Дзейнічала на тэрыторыі Капыльскага, Уздзенскага, Грэскага, Слуцкага і Чырвонаслабодскага раёнаў.

У жніўні 1943 года злучэнне было расфарміравана, больш за 700 партызан было перададзена для фарміравання Беластоцкага партызанскага злучэння, асноўныя сілы ўліліся ў Мінскае партызанскае злучэнне.

Склад У злучэнне ўваходзілі: 27-я партызанская брыгада імя В. І. Чапаева; 225-я партызанская брыгада імя А. В. Суворава; 300-я партызанская брыгада імя К. Я. Варашылава. Налічвала больш за 4 000 партызан.

Камандаванне Камандзіры: Піліп Піліпавіч Капуста (снежань 1942 — май 1943); Мікалай Анісімавіч Шастапалаў (май — жнівень 1943), начальнік штаба: П. З. Ігнашчанка.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1943 годзе