Іван Міхайлавіч Кіявец (нар. , в. Сулічава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга інстытут воднага транспарту (інжынер-гідратэхнік з правам выканання агульнабудаўнічых работ), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў рабочым вышукальнай рэчышчавай партыі Днепра-Бугскага тэхнічнага ўчастка шляху. Працаваў фрэзероўшчыкам экскаватарарамонтнага завода, старшым рабочым, старшым тэхнікам, інжынерам, начальнікам вышукальнай рэчышчавай партыі, вызваленым старшынёй прафсаюзнага камітэта, старшым інжынерам, прарабам Днепра-Бугскага тэхнічнага ўчастка шляху, інструктарам Пінскага гаркама КПБ, вызваленым сакратаром пярвічнай партыйнай арганізацыі завода кавальскапрэсавых аўтаматычных ліній у горадзе Пінску, дырэктарам Пінскага камбіната надомнай працы, начальнікам Днепра-Бугскага тэхнічнага ўчастка шляху, дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях». Генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Днепра-Бугскі водны шлях».
Выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання