Міхаіл Васільевіч Крыштаповіч (нар. , Брылькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Скончыў Кастрамскі тэхналагічны інстытут (інжынер-механік-тэхнолаг), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (юрыст).

Працоўную дзейнасць пачаў рабочым Валожынскага масласырзавода Мінскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў вучнем слесара Валожынскага льнозавода. Быў майстрам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Крупскага льнозавода, галоўным інжынерам Валожынскага льнозавода, дырэктарам Нясвіжскага льнозавода, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Нясвіжскі льнозавод». Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскі цукровы камбінат».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканняКриштапович Михаил Васильевич .

Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі БеларусьПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання