Фёдар Міхайлавіч Драгу́н (, Мінск) — беларускі мастак-манументаліст.

Біяграфія Скончыў аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1989 годзе. З 1995 года выкладае на архітэктурным факультэце БПА, дацэнт кафедры «Рысунак, акварэль і скульптура»Выставка живописи Фёдора Драгуна «Частная коллекция».

З 1989 г. удзельнік рэгіянальных, рэспубліканскіх, замежных выставак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Творчасць

Асноўныя творы: тэмперны роспіс у рэкрэацыі СШ № 166 г. Мінска «Зямля мая» (1989), вітражы «Эпас. Лірыка. Драма» ў бібліятэцы імя А. С. Пушкіна ў Мінску (1990—1991), у зале Народнага адраджэння ў Горацкай гімназіі (1993), вітраж «Храм» у рэспубліканскім шпіталі МУС (1994), вітраж «Сонца на зямлі» ў Рэспубліканскім медыка-генетычным цэнтры (1994), вітражы «Тварэнне» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (1995), у Доме культуры г. Івацэвічы (1995), вітраж «Дыядэма» ў аперацыйнай зале Партызанскага аддзялення Белінвестбанка г. Мінска (1996), вітражы ў вестыбюлі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Маці і дзіцё» г. Мінск (2001), роспіс і рэстаўрацыя ў ў Васількаве (2000—2003, у суаўтарстве з П. Русаком), роспіс ў Дамброве Бяластоцкай (2003—2007, у суаўтарстве з П. Русаком), манументальна-дэкаратыўныя кампазіцыі ў тэхніцы мазаіка ў Мемарыяльным комплексе памяці ахвяр Першай сусветнай вайны ў Мінску (2011, сааўтары С. І. Бышнёў, А. С. Суша, В. П. Чайка, архітэктар М. М. Дзятко).

Сярод жывапісных твораў «Купальская ноч» (1992), «Поле ўдоў» (1993), «Дзікая ягада» і «Зорка Венера» (абодва 1994), «Летуценні» (1996) і інш.

Працы знаходзяцца ў прыватных зборах Расіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Галандыі, Ізраіля, Англіі, Іспаніі, ЗША і Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі-манументалісты Беларусі Катэгорыя:Мастакі-мазаічысты Катэгорыя:Мастакі-вітражысты