Уладзімір Андрэевіч Дзяме́нцьеў (, г. Новаўкраінка, УССР — 20 чэрвеня 2010, Мінск, Беларусь) — беларускі мастак кіно. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1979).

Біяграфія Скончыў Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1962 годзе. Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». Член КПСС з 1947 годаДЕМЕНТЬЕВ Владимир Андреевич Кино: Энциклопедический словарь/Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.- М.: Сов. энциклопедия, 1987.- 640 с., 96 л. ил..

Творчасць Мастак-пастаноўшчык мастацкіх фільмаў «Вуліца малодшага сына» (1962, з У. Белавусавым), «Трэцяя ракета» (1963), «Праз могілкі» (1965, абодва з Я. Ігнацьевым), «Іван Макаравіч» (1968, Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1970), «Я, Францыск Скарына» (1970), «Бацька» (1972), «Братушка» (1976, з Л. Трапковым), «Трэцяга не дадзена» (1981), «Ветразі майго дзяцінства» (1982), «Развітальныя гастролі» і «Слава богу, не ў Амерыцы» (1992), «Тутэйшыя» (1993) і інш., а таксама тэлевізійных «Гора баяцца — шчасця не бачыць» (1974) і «Нас выбраў час» (3, 4, 5-я серыі, 1979).

Фільмаграфія

1962 — Вуліца малодшага сына — асістэнт мастака-пастаноўшчыка 1965 — Каханая 1966 — Саша-Сашанька 1968 — Іван Макаравіч 1971 — Бацька 1976 — Братушка 1977 — Нядзельная ноч 1978 — Абочына 1981 — Ветразі майго дзяцінства 1982 — Культпаход у тэатр 1983 — Бацькі і дзеці 1986 — Знак бяды 1988 — Наш бронецягнік 1988 — Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі 1989 — Нетэрміновая вясна 1991 — Белыя адзенні 1997 — Зала чакання 2001 — У жніўні 44-га

Літаратура

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Мастакі кіно Беларусі