thumb|200px|Герб Глыбокага Вядомыя ўраджэнцы Глыбокага:
__NOTOC__ thumb|175px|Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі thumb|175px|Мікалай Мінскі thumb|175px|Павел Сухі thumb|175px|Шмуэль Магілевер thumb|175px|Вацлаў Шуневіч
А Людміла Фёдараўна Андзілеўка (нар. 1958) — беларуская пісьменніца, празаік, мастак у жанры наіў.
Б Юрый Барысавіч Багушэвіч (нар. 1946) — беларускі мастак. Член Беларускага саюза мастакоў з 1978 года. Злата Бургін (1914—1981)
В Барыс Міхайлавіч Волін (1886—1957) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч РСФСР і УССР, публіцыст, гісторык, прафесар (1939).
Г Ісай Ісаакавіч Гітэльзон (1896—1965) — савецкі вучоны-дэрматолаг. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Д Фёдар Мікалаевіч Дамінікоўскі (1905—1949) — беларускі гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1935). Дзмітрый Дзёмін (1967—2020) — дудар, выкладчык музыкі, майстар традыцыйных інструментаў, заслужаны дзеяч Карэліі. Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (1891—1959) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бел-чырвона-белага сцяга. Ганна Душэўская (1893 — 1971) — беларуская пісьменніца, паэтэса, музыкант, мовазнавец і перакладніца.
Ж Алег Валянцінавіч Жынгель (нар. 1967) — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Л Сямён Навумавіч Леках (нар. 1947) — беларускі вучоны ў галіне металургіі. Доктар тэхнічных навук. Заслужаны вынаходнік Беларусі (1993). Міхаіл Яўстаф’евіч Ліпчык — беларускі баяніст.
М Шмуэль Магілевер (1824—1898) — заснавальнік прасіянізму. Андрэй Георгіевіч Майсяёнак (нар. 1943) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі, урач, гісторык медыцыны, грамадскі дзеяч. Біяхімік, вітамінолаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1997), прафесар (1997). Алесь Марговіч (1927—1967) — беларускі журналіст, грамадскі дзеяч, выдавец. Мікалай Мінскі (1855—1937) — пісьменнік і публіцыст, адзін з пачынальнікаў сімвалізму. Вадзім Міцько (нар. 1980) — беларускі валейбаліст.
Р Лявонцій Іосіфавіч Ракоўскі (1896—1979) — пісьменнік, паэт.
С Павел Восіпавіч Сухі (1895—1975) — савецкі авіяканструктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), доктар тэхнічных навук (1940).
Х Аляксандр Францавіч Хайноўскі (нар. 1970) — беларускі дыпламат.
Ш Валянцін Пятровіч Шаеў (нар. 1964) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр юстыцыі. Марына Іванаўна Шкерманкова (нар. 1990) — беларуская цяжкаатлетка. Вацлаў Шуневіч (1892—1963) — ксёндз-лекар.