Караняед буракоў — захворванне раслін, выкліканых рознымі грыбамі і бактэрыямі.

Паражае часцей за ўсё буракі, у першую чаргу праросткі і ўсходы. Узбуджальнікамі з’яўляюцца грыбы , , , , віды роду і бактэрыі з родаў , і інш. Акрамя буракоў, сустракаецца ў капусты, шпінату, агуркоў і іншых раслін. Узбуджальнікі перадаюцца праз глебу або распаўсюджваюцца з насеннем.

Сімптомы караняеду ў буракоў залежаць ад канкрэтнага ўзбуджальніка. Большасць іх паражае расліны на ранніх стадыях развіцця (часам да выхаду парасткаў на паверхню), і толькі від прадстаўляе небяспеку для дарослых раслін. Як правіла, агульнымі сімптомамі з’яўляюцца пабурэнне і загніванне каранёвай шыйкі і з’яўленне перацяжак, якія прыводзяць да палягання сцяблінак. Пры паразе грыбамі роду карэньчыкі пакрываюцца чорнымі кропкамі — ; віды роду прыводзіць да ўтварэння белай цвілі; утварае бурую грыбніцу на паверхні праросткаў;  — бела-ружовы міцэлій на карэньчыках. Расліны адстаюць у росце; зніжаецца маса караняплодаў і іх цукрыстасць; пры моцным паражэнні расліны гінуць.

Найбольш распаўсюджанымі ўзбуджальнікамі з’яўляюцца і , якія паражаюць пасадкі буракоў нават у спрыяльных для раслін умовах. Астатнія грыбы паражаюць толькі аслабленыя расліны: напрыклад, пры вырошчванні на пераўвільготненай, празмерна кіслай глебе, пры недахопе цяпла. Развіццю захворвання спрыяюць таксама нізкая якасць насення, недахоп пажыўных рэчываў, рэзкія ваганні тэмпературы, нязменнае вырошчванне культуры пры вырошчванні.

Меры барацьбы — пратручванне насення, севазварот, вапнаванне глебы, унясенне ўгнаенняў і падкормкі, прарэджванне ўсходаў з выдаленнем слабых раслін і т. п.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Захворванні буракоў Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Бактэрыяльныя захворванні раслін