Фонд імя Льва Сапе́гі — беларускае асветніцкае, грамадскае, некамерцыйнае аб’яднанне.
Гісторыя і дзейнасць Фонд імя Льва Сапегі быў утвораны 26 чэрвеня 1992 года па ініцыятыве дэпутатаў мясцовых Саветаў з Мінска, Віцебска, Гомеля, Брэста, Магілёва, Гродна і іншых гарадоў Беларусі.
31 мая 1999 года арганізацыя была перарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыіАсьветніцкае грамадскае аб’яднаньне «Фонд імя Льва Сапегі» . Арганізацыя аб’ядноўвае юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў, выкладчыкаў, дэпутатаў мясцовых Саветаў, прадстаўнікоў культуры, прэсы і бізнесу. Аб’яднанне носіць імя канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі (1557—1633). Час яго жыцця — гэта дзесяцігоддзі максімальнага росквіту Вялікага Княства Літоўскага — «залаты век» сярэднявечнай Беларусі, якому ў вялікай ступені спрыяў сваёй дзейнасцю СапегаЧаму мы так завемся? . Старшынём арганізацыі з’яўляецца Міраслаў Кобасаhttp://www.ngo.by/database/ngo/view/575/ .
Місія Спрыянне працэсам паслядоўнага ўстанаўлення і развіцця дэмакратычных рэформаў у Рэспубліцы Беларусь у галіне мясцовага самакіравання, павышэння прававой культуры і абароны правоў грамадзянаў, развіцьця рынкавай эканомікі.
Мэты Падрыхтоўка і правядзенне рэформы мясцовага самакіравання. Станаўленне і развіццё NGО на рэгіянальным узроўні. Абарона правоў і свабодаў чалавека ў лакальнай супольнасці. Развіццё і падтрымка грамадзянскіх ініцыятываў.Асноўныя мэты арганізацыі
Структура Структура АГА «Фонд ім. Льва Сапегі»:
Праўленне Рэвізійная камісія Экспертная Рада Рэгіянальныя прадстаўнікі ва ўсіх абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь (без права юрыдычнай асобы)
Дзейнасць Пры непасрэднай падтрымцы АГА «Фонд ім. Льва Сапегі» створана больш за 50 NGO, падтрымліваюцца грамадзянскія ініцыятывы на лакальным узроўні (устанаўленне помніка Льву Сапегу ў горадзе Слоніме, экалагічны рух, моладзевыя праблемы і інш.).
Спасылкі Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Беларускія грамадскія арганізацыі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе