Адзіны кулямёт М60 быў распрацаваны ў ЗША і прыняты на ўзбраенне войскаў у 1950 годзе, замяніўшы састарэлыя маральна і фізічна кулямёты М1917 і М1919. У сярэдзіне 1980-х гадоў заменены на новыя кулямёты М240 (FN MAG) бельгійскай распрацоўкі.
М60 уяўляе сабой аўтаматычную зброю, пабудаваную па схеме з газавым прывадам аўтаматыкі і замыканнем ствала паваротам засаўкі. Сілкаванне стужачнае. Ствол кулямёта — хутказ’ёмны, рэсурс аднаго ствала да змены — 200 стрэлаў бесперапынным агнём. Кулямёт меў шэраг недахопаў, у прыватнасці, з-за таго, што сошкі разам з газавым цыліндрам былі ўсталяваныя на здымным ствале, а сам ствол не меў дзяржальні для замены, змена гарачага ствала ў баявых умовах была даволі няёмкая і патрабавала наяўнасці цеплаахоўных пальчатак. Акрамя таго, не надта ўдалая канструкцыя затворной групы прыводзіла да частых паломак ударніка і элементаў вузла замыкання. Кулямёт мог выкарыстоўвацца як з сошак, так і з пяхотнага станка-трыножкі.
Тэхнічныя дадзенныя Для стральбы прымяняюцца стандартныя 7,62×51 мм патроны НАТА са звычайнай, бранябойнай, бранябойна-запальнай і трасіруючай кулямі. thumb|320px|M60
Калібр: 7,62 mm Вага: 10.5 кг (з сошкай) ці 8,61 кг (без сошкі) Даўжыня: 1105 мм Даўжыня ствала: 560 мм Боезабеспячэнне: стужка на 100 патронаў Хуткасць стральбы 550 стрэлаў у хвіліну
Варыянты M60 — базавы варыянт, вонкава вылучаецца сошкамі, якія мацуюцца да ствала. Паступіў у 1957 годзе на ўзбраенне Флота і Арміі ЗША; M60E1 — мадыфікацыя кулямёта M60 з асобнымі ад ствала сошкамі і газавай камерай, а таксама шэрагам іншых мадыфікацый. Сошкі замацаваныя на газавай камеры; M60E2 — варыянт для ўстаноўкі на ваенную тэхніку. Прыклад заменены на дзяржальні, а спускавы кручок на гашэтку; M60E3 — аблегчаная мадыфікацыя кулямёта M60E1 з пярэдняй дзяржальняй, пластыкавым цаўём і шэрагам іншых паляпшэнняў; M60E4 (Mk.43 mod.0/1) — мадыфікацыя кулямёта M60E3 з магчымасцю мацавання аптычных або начных прыцэлаў і некаторымі іншымі паляпшэннямі; M60E6 — варыянт M60E4 прадстаўлены на замену кулямёта M/62 для Дацкай арміі. Вага паменшана да 9,27 кг (на 3 кг лягчэй М/62). Хуткастрэльнасць 550 стр./хв., што больш за ўдвая менш чым у М/62 (1200 стр./хв). Таксама ўнесена мноства ўнутраных паляпшэнняў. M60B — варыянт для ўстаноўкі на верталёты, з пісталетнай дзяржальняй. Выкарыстоўваўся ў 1960-х — 1970-х гадах; M60C — варыянт з электраспускам для ўстаноўкі на верталёты. Пілоты могуць весці стральбу выдалена з кабіны верталёта; M60D — варыянт для ўстаноўкі на наземную, водную і паветраную тэхніку з дзяржальнямі замест прыклада і гашэткай замест спускавога кручка. Прыйшоў на змену М60B; M60 Adapted — варыянт, адаптаваны пад патрон падвышанай магутнасці XM256E1 з павялічаным забойным дзеяннем кулі. Быў распрацаваны інжынерамі Фрэнкфардскага арсенала спецыяльна для в’етнамскага тэатра ваенных дзеянняў, у 1975 годзе прайшоў выпрабаванні ў Форт-Бенінгу, але не быў запушчаны ў канчатковую вытворчасць.
Катэгорыя:Кулямёты ЗША