Алена Ігараўна Атраховіч (нар. 13 лістапада 1955, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Біяграфія Нарадзілася 13 лістапада 1955 года ў Мінску ў сям’і Ігара Кандратавіча і Зоі Мікалаеўны Атраховічаў. Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы.
Скончыла ў 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1983 годзе аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Вучылася ў А. Занеўскага, Л. Міронавай, П. Семчанкі.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску.
Навуковая дзейнасць Працуе ў галіне мастацкай крытыкі, тэорыі і гісторыі мастацтва, а таксама ў габелене. Друкавалася ў часопіс «Мастацтва», «Нёман», «Весці Акадэміі навук Беларусі», газета «Культура», «Знамя юности», у Беларускай энцыклапедыі. Асноўныя творы: манаграфія «Уладзімір Крукоўскі», артыкулы «Вобраз і слова ў плакаце», «Плакат-дыялог», «Часопіс і графіка», «Шрыфт як прадмет мастацтва».
Літаратура
Спасылкі АТРАХОВІЧ А. І.
Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі