Марыя Міхайлаўна Вінакурава (нар. , Брожа Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі інжынер і палітык.

Біяграфія Скончыла Калінінскі політэхнічны інстытут, інжынер-будаўнік.

Працоўную дзейнасць пачала сушыльшчыцай на Бабруйскім цагельным заводзе. Працавала майстрам Бабруйскага гарпрамкамбіната, інжынерам, начальнікам вытворчага аддзела Бабруйскага завода зборнага жалезабетону, старшым інжынерам Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Ангольскай Народнай Рэспубліцы, начальнікам вытворчага аддзела Бабруйскага завода буйнапанельнага домабудавання, дырэктарам арэнднага прадпрыемства «Бабруйскі завод буйнапанельнага домабудавання».

Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га і 2-га скліканняў.

Узнагароды Узнагароджана ордэнам Пашаны, двума медалямі, Граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Алімпійскім ордэнам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Літаратура Вінакурава Марыя Міхайлаўна // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / Пад агульн. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн., 2003. — С. 78.

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання Катэгорыя:Будаўнікі Беларусі