Мікалай Антонавіч То́рык (, в. Перавоз Капыльскага раёна Мінскай вобласці — , Масква) — марскі военачальнік, віцэ-адмірал.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і сялян. У 1923 годзе скончыў сямігадовую школу ў мястэчку Раманава (сучасны аграгарадок Леніна Слуцкага раёна). З 1926 года на камсамольскай рабоце ў Слуцкім раённым камітэце ЛКСМБ. У Чырвонай Арміі з 1928 года. Пасля заканчэння ў 1931 годзе Ленінградскіх ваенна-палітычных курсаў імя Ф. Энгельса, па люты 1933 года служыў у Ленінградскай ваеннай акрузе памочнікам камандзіра батарэі па палітчастцы. У час Вялікай Айчыннай вайны займаў пасаду начальніка Палітычнага ўпраўлення Паўночнага Флоту.
Пасля вайны, у 1952 годзе, скончыў акадэмію Генеральнага штаба. Да 1966 года ўзначальваў палітупраўленні Паўночнага, Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў.
18 лютага 1958 года прысвоена званне «віцэ-адмірал».
Узнагароды Ганаровы грамадзянін горада СлуцкаЗнакамітыя выпускнікі .
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Торик Николай Антонович // Праект «Память народа» Торик Николай Антонович // Центр военно-политических исследований МГИМО Почетные граждане Слуцка и Слуцкого района // Наследие слуцкого края Знаменитые выпускники. Торик Николай Антонович // Сайт Раманаўскай сярэдняй школы
Катэгорыя:Дэлегаты XXIII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXII з’езда КПСС Катэгорыя:Дэлегаты XXI з’езда КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета УССР 6-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Слуцка Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Віцэ-адміралы СССР Катэгорыя:Члены КПСС