Сцяпа́н Уладзі́міравіч Чачу́ха (нар. , Мінскай вобласці) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта (з 2018 года).

Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці аграномія, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Барацьбіт». Працаваў аграномам, старшынёй прафкама, галоўным аграномам, пяць гадоў узначальваў гэтую гаспадарку. У 2000—2007 гадах узначальваў Дражнаўскі сельскі Савет дэпутатаў, пасля быў абраны старшынёй Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў. З 2009 па 2016 год працаваў старшынёй Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, потым стаў дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Старадарожскім раёне, гэту пасаду ён займаў да назначэння ў Глускі раён.

Спасылкі .

Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Старшыні Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Глускага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Старадарожскага раённага Савета дэпутатаў