Валерый Фёдаравіч Ліпкін (, в. Вендараж Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі вучоны-аграном і палітык.

Біяграфія Скончыў БСГА. Працаваў токарам Магілёўскага завода «Электрарухавік», аграномам саўгаса «Махава», дырэктарам саўгаса «Кадзіна», цяплічнага камбіната «Магілёўскі», генеральны дырэктар АГФ «Днепр».

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Данілы Галіцкага, Бронзавым, Сярэбраным, Залатым медалём ВДНГ СССР.

Літаратура Дзядушка, С. На прыёме ў дэпутата: у В. Ф. Ліпкіна / С.Дзядушка // Прыдняпроўская ніва. — 2003. — 1 лютага. — с.1 Дзядушка, С. Сустрэчы прайшлі ў атмасферы ўзаемаразумення: [Справаздача дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ В. Ф. Ліпкіна] / С.Дзядушка // Прыдняпроўская ніва. — 2001. — 29 жніўня. — с.1,2 Дзятлаў, А. На сустрэчы з дэпутатам В. Ф. Ліпкіным / А.Дзятлаў // Прыдняпроўская ніва. — 2001. — 8 верасня. — с.2

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання Катэгорыя:Дырэктары саўгасаў Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў