Генадзь Уладзіміравіч Му́шперт (, Мінск) — беларускі тэатральны рэжысёр.
Біяграфія Скончыў у 1975 годзе Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі, у 1982 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1982 года рэжысёр Беларускага тэатра імя Я. Коласа, з 1988 — Латвійскага маладзёжнага тэатра, з 1994 — Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, у 1995—1998 гадах галоўны рэжысёр.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, раз з сямю дзясяткамі супрацоўнікаў тэатра падпісаў зварот да ўладаў, у якім заклікаў спыніць гвалт «Ваяваць з уласным народам — шлях у нікуды». Горадзенскі драмтэатар выступіў з адкрытым зваротам да ўладаў. 13 жнівень 2020.
27 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі разам з рэжысёрам-пастаноўшчыкам Сяргеем Курыленкам. У адказ дырэктар драмтэатра Ігар Гедзіч прапанаваў ім звольніцца па ўласным жаданні, але, пасля таго як яны адмовіліся, звольніў іх па артыкуле за «невыкананне працоўных абавязкаў»Директор Гродненского драмтеатра уволил режиссеров, поддержавших забастовку .
Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1999 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1997 года.
Творчасць Яго пастановачнай і мастацкай манеры ўласціва тэндэнцыя да сцвярджэння маральных каштоўнасцей, духоўнай вышыні і высакароднасці, любові да бліжняга, здольнасці да спачування, павагі да чалавека. Галоўным на сцэне лічыць змест, але адначасова па-мастацку вобразна, пазбягаючы паўтораў, вядзе пошук сучасных форм падачы матэрыялу, яркіх мізансцэн, смела ўводзіць пластычны і музычны малюнак як неабходны элемент сцэнічнага дзеяння.
Сярод пастановак: у тэатры імя Я. Коласа — «Адпачынак пасля ранення» паводле В. Кандрацьева (1982), «Каманда» С. Злотнікава (1983), «Чужы» Л. Ніканенкі (1984), «Маскоўскія канікулы» А. Кузняцова (1985); у Гродзенскім тэатры — «Дацкая гісторыя» А. Шапіры паводле Х. К. Андэрсена, «Дарагая Памэла» , «Гуляем у Маршака» паводле твораў С. Маршака (усе 1994), «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання» У. Рудава паводле К. Марашэўскага і Ф. Аляхновіча, «Аднойчы ў Канзасе» С. Дзмітрыева, «Чатыры навелы пра каханне» Р. Горына, Л. Петрушэўскай, С. Злотнікава і В. Распуціна, «Папялушка» Я. Шварца (усе 1995), «У наступным годзе, у той жа час…» (1996), «Кантракт» Ф. Вебера, «Разбойнік» К. Чапека (абедзве 1997), «Кароль, дама, валет…» паводле У. Набокава (1998), «» У. Тэкерэя (1999), «Татуіраваная ружа» Т. Уільямса (2000). Аўтар, акцёр і рок-спявак спектакля «Рок-канцэрт з Рыгорам Горыным» паводле Р. Горына (2001).
Літаратура
Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі