Масавае забойства ў Хадзіце — эпізод Іракскай вайны, які адбыўся ў лістападзе 2005 года і звязаны з забойствам амерыканскімі марскімі пяхотнікамі 24 мірных іракцаў у горадзе Эль-Хадзіта. Спачатку факт масавага забойства быў схаваны, і інфармацыя пра яго стала здабыткам грамадскасці толькі пасля таго, як часопіс Time падаў амерыканскаму камандаванню пасведчанні, якія аспрэчвалі афіцыйную версію здарэння. У ходзе расследавання справы былі вылучаны абвінавачванні супраць васьмі амерыканскіх вайскоўцаў; па стане на чэрвень 2008 года пад следствам заставаліся двое з іх.
Здарэнне Горад Хадзіта размешчаны ў правінцыі Аль-Анбар, якая ў 2004—2005 гадах была цэнтрам партызанскага руху, накіраванага супраць кааліцыйных сіл. У гэты перыяд у Аль-Анбары загінула больш амерыканскіх вайскоўцаў, чым у любой іншай іракскай правінцыі. З сакавіка 2004 года гэты раён быў зонай адказнасці падраздзяленняў Корпуса марской пяхоты ЗША.
Раніцай 19 лістапада 2005 года ў прыгарадзе Субхані знаходзіўся на заданні амерыканскі патруль роты K («Кіла») 3-га батальёна 1-га палка 1-й дывізіі марской пяхоты ў складзе чатырох уседарожнікаў «Хамві». У 7 гадзін 15 хвілін адна з машын падарвалася на самаробным выбуховым прыстасаванні (Improvised Explosive Device, IED), у выніку чаго загінуў 20-гадовы лэнс-капрал Мігель Тэразас (Miguel Terrazas) і яшчэ два байцы былі паранены. Паводле першапачатковай афіцыйнай версіі здарэння, пры выбуху таксама загінулі 15 мірных іракцаў, а патруль трапіў пад абстрэл з аўтаматычнай зброі; у завязанай перастрэлцы былі забіты 8 баевікоўMartin Asser. What happened at Haditha?. Аднак расследаванне паказала, што ў рэчаіснасці адбылося наступнае. Пасля падрыву на месцы здарэння марскія пяхотнікі ўсталявалі блакпост, каля якога неўзабаве з’явілася іракскае таксі. Таксіст і чацвёра пасажыраў былі выведзены з машыны і расстраляны. Акрамя таго, марскія пяхотнікі штурмам узялі тры дамы побач з месцам падрыву, з якіх, як сцвярджалася, па іх была адкрыта стральба (па сведчанні мясцовых жыхароў, агонь па амерыканцах не вёўсяVideo Taken By Journalism Student Key as 12 Americans Face War Crimes Probe in Iraq ). Пры гэтым у адным з дамоў было забіта 7 мірных жыхароў, у іншым — 8, у трэцім — яшчэ 4.
Неўзабаве пасля здарэння мэр горада і дэлегацыя старэйшын наведалі амерыканскую базу, каб выказаць сваё абурэнне. Корпус марской пяхоты выплаціў родным 15 забітых мірных жыхароў кампенсацыю ў 2500 долараў за кожнага загінулага.
Расследаванне Першае афіцыйнае паведамленне аб масавым забойстве ў горадзе (у якім гібель мірных жыхароў была звязана з выбухам прыдарожнай бомбы) не прыцягнула вялікай увагі СМІ, паколькі падобныя інцыдэнты адбываліся ў Іраку практычна штодня. Але ўжо ў пачатку 2006 года з’явіліся першыя сведчанні, якія ставілі пад сумнеў афіцыйную версію. Іракскі журналіст і актывіст праваабарончага руху Тахер Табет зрабіў відэазапіс на месцы падзей і перадаў яе часопісу Time; знятыя ім кадры дэманстравалі, што мірныя жыхары загінулі не ад выбуху бомбы, а былі расстраляны ва ўласных дамах. Time, у сваю чаргу, перадаў відэазапіс амерыканскаму камандаванню, і 9 сакавіка 2006 года Корпус марской пяхоты пачаў крымінальнае расследаванне гэтай справы. Камандзір 3-га батальёна 1-га палка і два камандзіры рот былі зняты са сваіх пасад.
21 снежня 2006 года супраць васьмі вайскоўцаў марской пяхоты былі вылучаны абвінавачванні па справе аб забойстве мірных жыхароў. Падпалкоўнік Джэфры Чэсані (Jeffrey Chessani) — камандзір 3-га батальёна 1-га палка. У чэрвені 2008 года суддзя адхіліў вылучаныя супраць яго абвінавачванні на падставе таго, што ў ходзе расследавання мела месца «нядобрасумленны камандны ўплыў». Апеляцыя Корпуса марской пяхоты была адхілена апеляцыйным судом у сакавіку 2009 года. Апраўданы ў чэрвені 2008 года. Штаб-сяржант Фрэнк Вутэрых (Frank Wuterich) — у студзені 2012 года прызнаў сваю віну ў рамках здзелкі з абвінавачваннем аб змякчэнні пакарання. Сяржант Санік Дэла Круз (Sanick Dela Cruz) — абвінавачванні зняты ў красавіку 2007 года ў абмен на дачу ім пасведчання па справе. 1-ы лейтэнант Эндру Грэйсан (Andrew Grayson) — апраўданы ў чэрвені 2008 года. Капітан Лукас Маконел (Lucas McConnell) — абвінавачванні зняты ў верасні 2007 года ў абмен на супрацоўніцтва са следчымі. Лэнс-капрал Джасцін Шарат (Justin Sharratt) — абвінавачванні зняты ў жніўні 2007 года. Капітан Рэндзі Стоўн (Randy Stone) — абвінавачванні зняты ў жніўні 2007 года. Лэнс-капрал Стывен Татум (Stephen Tatum) — абвінавачванні зняты ў сакавіку 2008 года. Такім чынам, з васьмі абвінавачаных абвінавачванні супраць шасці чалавек былі зняты, адзін апраўданы, адзін штаб-сяржант Фрэнк Вутэрых 24 студзеня 2012 года быў прызнаны вінаватым у неналежным выкананні сваіх службовых абавязкаў і прысуджаны да паніжэння ў званні да радавога першага класа і ўразання зарплаты на 25%.Marine gets no jail time in killing of 24 Iraqi civilians - latimes
Ахвяры ЗагінуліПайменны спіс іракцаў, забітых у Хадзiце : Абдул Хамід Хасан Алі, 76 гадоў Хаміса Тума Алі, 66 гадоў Рашыд Абдул Хамід, 30 гадоў Валід Абдул Хамід Хасан, 35 гадоў Джахід Абдул Хамід Хасан, мужчына сярэдніх гадоў Асма Салман Расіф, 32 гады Абдула Валід, 4 гады Юніс Салім Хафіф, 43 гады Аіда Ясін Ахмед, 41 год Юніса Саліма Хафіфа Мухамад Юніс Салім, 8 гадоў Нур Юніс Салім, 14 гадоў Сабаа Юніс Салім, 10 гадоў Зайнаб Юніс Салім, 5 гадоў Айша Юніс Салім, 3 гады 1-гадовая дзяўчынка, імя невядома Марван Ахмед, 28 гадоў Кахтан Ахмед, 24 гадоў Хасіб Ахмед, 27 гадоў Джамаль Ахмед, 41 год Ахмед Хідхер, таксіст Халід Аяда аз-Заві Важды Аяда аз-Заві Батал Мухамед Махмуд Акрам Хамід Флаех Паранены: Іман, 8 гадоў Абдул Рахман, 5 Гадоў Уцяклі альбо схавліся: Сафа Юніс Салім, 13 гадоў Хіба, збегла з 2-месячнай дачкой
Фільм У 2007 годзе брытанскім рэжысёрам Нікам Брумфілдам быў зняты мастацкі фільм «Бітва за Хадзіту» (Battle for Haditha), заснаваны на масавым забойстве 2005 года.
Спасылкі Martin Asser. What happened at Haditha? (BBC, 2006) Tim McGirk. One Morning in Haditha (Time, 2006) Defend Our Marines — сайт у падтрымку абвінавачаных марскіх пяхотнікаў
Катэгорыя:Вайна ў Іраку Катэгорыя:Ваенныя злачынствы Катэгорыя:Падзеі 19 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2005 года Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Іраку Катэгорыя:2005 год у Іраку