Вольга Віктараўна Мурашка (нар. , г. Рыга) — беларускі скульптар.

Біяграфія Дачка беларускага скульптара Віктара Мурашова.

Скончыла ў 1988 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1995 годзе Санкт-Пецярбургскі інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя I. Рэпіна.

З 1988 года ўдзельніца мастацкіх выставак.

Творчасць Працуе ў станковай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт, сілумін.

Сярод твораў: мемарыяльныя дошкі У. Карпаву (у суаўт.), К. Губарэвічу, П. Панамарэнку — усе ў Мінску, партрэты, рэльефы.

У перыяд з 1988 па 1998 год скульптар стварыла станковыя работы «На базар», «Роздум», «Спроба раўнавагі», «Вершнік», «Малітва», «Зямля», «Надзеі». Адной з вядучых тэм у творчасці з’яўляецца тэма мацярынства, да яе адносяцца работы «Разам з мамай» (2008), «Заснуў» (2015), «Мае дарагія» (2015), «Душа мая» (2018), «Сакавік. Сані» (2020). Тэме вытокаў душы прысвечаны работы «Жывая вада» (2010), «Шляхам жыцця» (2012), «Успаміны пра лета» (2017), «Сярэдзіна лета» (2018)Юбилейная выставка скульптора Ольги Мурашко откроется в Минске.

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.

Літаратура

Спасылкі

«Думкі і вобразы» Вольгі Мурашка // Культура, № 36 (1475) 05.09.2020 — 12.09.2020 г.

Катэгорыя:Скульптары Беларусі