Тэкла Ганна Радзівіл, народжаная Валовіч (1608 — 20 сакавіка 1637, Белая) — дачка падканцлера літоўскага Гераніма Валовіча і Альжбеты з Гаслаўскіх.
Біяграфія 9 мая 1623 года ў Горадні яна стала жонкай вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Людвіка Радзівіла, з якім мелі прынамсі двух сыноў і дзвюх дачок:
Міхал Казімір Радзівіл — падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі С. 60. Юрый Радзівіл — памёр у дзяцінстве Іаана Катажына Радзівіл — першым шлюбам жонка ваяводы мальбаркскага графа (1609—1657)Радаслоўная Радзівілаў . У шлюбе нарадзілася адзіная дачка. Другім шлюбам жонка падскарбія вялікага кароннага і падканцлера кароннага графа Багуслава Ляшчынскага (1614—1659). Шлюб быў бяздетным. Ганна Яўхімія Радзівіл — жонка старосты велюньскага і радамскага Станіслава Адольфа Дэнгафа.
Грамадская дзейнасць
У 1625 годзе яна заснавала ружанцовую капліцу пры касцёле Святой Ганны ў Белай.
Тэстамент
У сваім тэстаменце ў 1637 годзе Тэкля прасіла, каб яе цела пахавалі ў каля сына Юрасенькі. Яна запісала грошы розным касцёлам на ўспамін сваёй душы, а сваю маёмасць размеркавала паміж мужам і дзецьміЛДГА. Ф. 694. Воп. 1. Спр. 4020. аркушы 22-23..
Крыніцы
Літаратура
Polski Słownik Biograficzny t. 30 s. 413 RADZIWIŁŁOWA Tekla Anna (ok. 1610—1637) marszałkowa wielka litewska
Тэкля Ганна Тэкля Ганна Катэгорыя:Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага