Аляксандр Леанідавіч Тамковіч () — беларускі літаратар, журналіст. З 1998 года член Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Біяграфія Скончыў факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, працаваў карэспандэнтам «Во славу Родины», намеснікам галоўнага рэдактара газеты «Свободные новости». У 2001 годзе стварыў і ўзначаліў газету «День».

З 2000 года — сябра кіраўніцтва Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2009 года — сябра беларускага ПЭН-цэнтра. З 2012 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць Аўтар і укладальнік шэрагу кніг: Судьбы (2006) Женщины (2007) Асобы (2008) Будзіцелі (2009) Інтэрв’ю, якіх не было (2009) З чаго пачынаецца свабода (2010) Лёсы (2010) Без палітыкі (2011) Супраць плыні (2011) Преодоление (2012) Арытмія, альбо Код супраціву (2012) Жыццё пасля кратаў (2013) Найноўшая гісторыя ў асобах (2014) Няскораны Міхаіл Марыніч (2015) Філасофія дабрыні. Ад катастрофы — да Сада Надзеі (2016) Мазаіка жыцця (2017)

Тры кнігі выйшлі па-англійскуТамковіч Аляксандр Леанідавіч .

Узнагароды Узнагароджаны рознымі прэміямі. У тым ліку дыпломам імя Ю. Захаранкі «З паднятым забралам» і прэміяй ПЭН-цэнтра імя Алеся АдамовічаАляксандр Тамковіч.

Крыніцы

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага ПЭН-цэнтра