Ашмянскі веснік — раённая газета Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі газеты — Ашмянскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў і калектыў рэдакцыі.
Гісторыя Першы нумар раённай газеты «Знамя свабоды» выйшаў 21 кастрычніка 1939 года на беларускай мове, надрукаваны ў ашмянскай друкарні, якая была створана яшчэ ў канцы ХІХ ст. і размяшчалася на вуліцы Пілсудскага (цяпер вуліца Савецкая). Першапачаткова — орган упраўлення Ашмянскага павета і г. Ашмяны, потым — орган павятовага камітэта КП(б)Б і павятовага выканаўчага камітэта. З 5 лютага 1940 года — орган РК КП(б)Б і райвыканкама. Апошні даваенны нумар выйшаў 19 чэрвеня 1941 года.
З 23 жніўеня 1943 года па 10 чэрвень 1944 года рэдакцыя працавала ў нелегальных умовах (выпускаліся газета «Знамя свабоды» — орган Ашмянскага падпольнага райкама партыі і партызанскай брыгады імя Гастэлы — і лістоўкі). Рэдактарам з’яўляўся Уладзімір Аляксандравіч Бабарыкін.
У пасляваенны час рэдакцыя размяшчалася на вул. Барунскай, з 1992 г. у Доме Саветаў.
Пасля вызвалення раёна газета аднавіла сваю дзейнасць пад той жа назвай. У 1944—1946 гадах і ў 1952—1977 гадах пры рэдакцыі знаходзілася і друкарня (потым стала самастойнай узбуйненай). Апошні плоскадрукаваны нумар газеты ў Ашмянскай друкарні выйшаў 15 верасня 1987 года, пасля чаго газета пачала друкавацца ў г. Маладзечна афсетным спосабам, з 1993 года у Лідзе. З 2019 года друкуецца ў ГАУПП «Гродзенская друкарня».
З 30 студзеня 1954 года газета друкавалася на 4 палосах і выходзіла 3 разы ў тыдзень. З канца 1990-х гадоў — на 12 палосах 2 разы ў тыдзень.
З 1962 года назва газеты «Красное знамя», з 1991 года «Ашмянскі веснік».
Рэдактары У даваенны перыяд рэдактарамі газеты былі: Макар Аляксандравіч Лабаты (кастрычнік 1939 — красавік 1940) Васіль Сямёнавіч Іваноўскі Антон Венедзіктавіч Яблонскі
У пасляваенны час рэдагавалі: Уладзімір Аляксандравіч Бабарыкін (1943—1960) Я. І. Карабок (1960—1962, 1963—1968) А. А. Грышкевіч (1962—1963), Ю. І. Нікалаеў (1969—2005) Г. М. Давідовіч (2005—2018) Людміла Леанідаўна Рыбік (са снежня 2018)
Літаратура Беліцкая, А. 80 год — разам! / Аліна Беліцкая // Ашмянскі веснік. — 2019. — 6 снежня (№ 93). — С. 8.Аб мерапрыемстве да 80-гадовага юбілею раённай газеты «Ашмянскі весні». Летапісцы даваеннай гісторыі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 24-249. Раёнка паведамляла: па старонках газеты «Знамя свободы» за 1939—1940 гг. // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 249—258. Рэдакцыя раённай газеты // Памяць: гіст.-дак. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн., 2003. — C.518-519.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Ашмян