Ганна Лявонаўна Арлоўская (нар. , в. Балітчыхіна Віцебскага раёна — ) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі.
Біяграфія Скончыла 52-ю чыгуначную школу г. Віцебска (1938), Віцебскае беларускае педагагічнае вучылішча (1941). У 1944—1947 гадах працавала загадчыцай Іванаўскай пачатковай школы Віцебскага раёна. З 1947 года у Ашмянскім раёне: настаўніца Янканцаўскай і загадчыца Гедэйскай пачатковых школ (да 1951), настаўніца СШ № 1 г. Ашмяны (1951—1958), загадчыца Бянянскай пачатковай школы.
Узнагароды Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1957 годзе. Узнагароджана медалямі.
Літаратура Арлоўская Ганна Лявонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год / склад. Г. У. Палубінская. -- Ашмяны, 2017. -- С. 28. Арлоўская Ганна Лявонаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 560 — 561. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік).
Катэгорыя:Педагогі Беларусі