Вуліца Ільіча (былая Шашэйная, Леніна) — вуліца ў паўднёвай частцы Гомеля (Навабеліцкі раён Гомеля), з’яўляецца адной з галоўных вуліц горада.
Пачынаецца ад моста праз раку Сож (мост Ільіча-Фрунзэ), сканчаецца ля гарадской мяжы, пераходзіць у шашу на Чарнігаў. Забудова самая разнастайная, у асобных частках вуліцы прыватная 1-2 павярховая, таксама на вуліцы ёсць некалькі шматпавярховых дамоў па 18 паверхаў.
Апошні раз пераназывалася ў савецкія гады, тады яе пераназвалі ў гонар У. І. Леніна. У 1992 годзе вуліцу прапаноўвалася пераіменаваць у гонар лётчыка В.Оськіна, але прапанову праігнаравалі.
Аб’екты
Гомельскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны (вул. Ільіча, 288) Гомельскі тлушчавы камбінат Гомельскі мясакамбінат Дзіцячая школа мастацтваў № 6 Сярэднія школы № 1, № 2 Гомельская гарадская паліклініка № 13 Цэнтр культуры Гомельскага раёна Савет ветэранаў Навабеліцкага раёна Гомельскі раённы выканаўчы камітэт Адміністрацыя Навабеліцкага раёна
Перасякае вуліцы (Гомель)
Рэспубліканскую 11 Ліпеня Міжнародную Рэпіна Герцэна Радзішчава Склязнёва Сцяпана Разіна Ленінградскую Севастопальскі завулак 9 траўня Пірагова Ільіча 1-й завулак Ільіча 2-гі завулак Ільіча 3-ці завулак Зайцава Ільіча 5-ы завулак Ільіча 6-ы завулак Ільіча 7-ы завулак Ільіча 8-ы завулак Ільіча праезд Жамчужную
Перспектывы Станам на 2019 год, у аддаленай перспектыве планавалі будаўніцтва жылых мікрараёнаў на поўдні вуліцы, абапал шашы на Чарнігаў, за межамі горада таго часу. Аднак гэта вымагае вырубкі часткі тамашняга лесу і падсыпкі грунту.
Гл. таксама Вуліцы Гомеля
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:Навабеліцкі раён Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна