Мікалай Іванавіч Смяя́н ( — Памяти учёного: СМЕЯН Николай Иванович ) — вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1981), прафесар (1990), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003, член-карэспандэнт 1989), акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі (1992—2002), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Бабічы (сучасны аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1958 годзе і працаваў інжынерам-глебазнаўцам Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССРПерсональная страница Н. И. Смеяна // AgroWeb Беларусь , 1958—1962 гадах — малодшым навуковым супрацоўнікам, старэйшым навуковым супрацоўнікам у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1962—1963 гадах — галоўным аграномам-глебазнаўцам у Міністэрстве вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў БССР. З 1963 года М. І. Смяян у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства (Інстытут глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі), дзе ў 1968 годзе скончыў аспірантуру і працаваў на пасадах старэйшага навуковага супрацоўніка, галоўнага спецыяліста, загадчыка аддзела. Адначасова на працягу 35 гадоў займаў пасаду намесніка дырэктара інстытута.

Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па глебазнаўстве, глебава-экалагічным асновам адаптыўных сістэм земляробства, рацыянальным выкарыстанні глебавых рэсурсаў. Працы па генезісе, картаграфіі і класіфікацыя глеб, іх агравытворчай групоўцы, раянаванні і баніціроўцы.

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій. Сааўтар шэрагу патэнтаўБаза патэнтаў Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 18 кандыдацкіх і 2 доктарскія дысертацыі.

Быў членам Беларускага таварыства глебазнаўцаў, Міждзяржаўнага савета па зямельным рэсурсам і іх рацыянальнаму выкарыстанню краін СНД, Міжнароднага таварыства глебазнаўцаў, старшынёй рэдакцыйнай калегіі часопіса «Земля Беларуси». Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій часопісаў «Почвоведение», «Почвоведение и агрохимия», «Земляробства і ахова раслін»Николай Иванович Смеян (К 75-летию со дня рождения) .

Сярод апублікаваных прац: Карта почв и система удобрения // Сельское хозяйство Белоруссии. — 1963. — № 24. — С. 6. Почва — основа сельскохозяйственного производства // Почвоведение и агрохимия / Белорусский научно-исследовательский институт почвоведения и агрохимии. — Мн., 1971. — Вып. 8. — С. 11—15. Методика повторной бонитировки почв и качественной оценки земель колхозов и совхозов Белорусской ССР / Министерство сельского хозяйства Белорусской ССР, Белорусский научно-исследовательский институт почвоведения и агрохимии; Сост. Н. И. Смеян и др. — Мн., 1974. Пригодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры. — Мн.: Ураджай, 1980. Система земледелия на песчаных и супесчаных, подстилаемых песками, почвах. Распространение, агрономическая характеристика и качественная оценка почв // Адаптивные системы земледелия в Беларуси. — Мн., 2001. — С. 129—130. Кадастровая оценка земель сельскохозяйственных предприятий и крестьянских (фермерских) хозяйств. Занимательно о почве (1984, у сааўтарстве); Земледелие с основами почвоведения (1989, у сааўтарстве).

Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» (1970) Ордэн «Знак Пашаны» (1971) Два залатых і адзін бронзавы медаль ВДНГ СССР Дзяржаўная прэмія БССР 1976 года Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2007) Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі

Літаратура

Спасылкі Памяти учёного: СМЕЯН Николай Иванович // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Мікалай Іванавіч Смяян у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Смеян Николай Иванович // Знаменитые люди Гомельщины Персональная страница Н. И. Смеяна // AgroWeb Беларусь Николай Иванович Смеян (К 75-летию со дня рождения) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, № 1, 2007. Серыя аграрных навук.

Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі аграрных навук Беларусі