Хрыстос Збавіцель — абраз з царквы Свв. Пятра і Паўла ў в. Махро Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які датуецца 1739 годам. У 1981 годзе твор паступіў у калекцыю Музея старажытнабеларускай культуры ( )Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018. Памер абраза — .

Апісанне Абраз напісаны на дошцы тэмпернымі фарбамі. На іконе Ісус прадстаўлены франтальна ў поўны рост са сферай у левай руцэ, якая ўвасабляе сабой зямны свет. На адваротным баку дошкі ў верхняй частцы змешчаны надпіс на польскай мове: «Rku 1739 mesoca wrzesnia / dna :10: m: g: w:». Акрамя дакладнага часу стварэння з указаннем дня і месяца (10 верасня) аўтар, відавочна, пакінуў свае ініцыялы, якія патрабуюць расшыфроўкі.

Адрэстаўравана А. Шпунтам, П. Журбеем.

Літаратура Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018

Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Музей старажытнабеларускай культуры Катэгорыя:Махро Катэгорыя:Ісус Хрыстос у жывапісе Катэгорыя:1739 год у Беларусі Катэгорыя:Карціны 1739 года