Сямён Пятровіч Пархімовіч (, в. Валасач Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці — ) — заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі Беларусі.

Біяграфія Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1931), Горкаўскі сельскагаспадарчы інстытут (1935).

Працаваў аграномам МТС у г.п. Рудзенск Мінскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: кіраўнік падпольнай групы, партызан, сакратар Глыбоцкага падпольнага камітэта КПБ. З 1944 года у Глыбоцкім райкаме КПБ, сакратар Полацкага абкама КПБ. З 1955 года ў Ашмянах. У 1956—1972 гадах дырэктар ПТВ № 192.

Узнагаоды У 1970 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі БССР». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» І ступені, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1978), іншымі ўзнагародамі.

Літаратура Пархімовіч Сямён Пятровіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 20. Пархімовіч Сямён Пятровіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 563—564. (Вызначыліся працай. Заслужаны настаўнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі).

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне Катэгорыя:Сакратары Полацкага абкама КПБ Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці Ашмян