Галіна Фёдараўна Савіцкая (нар. , в. Кулікі Сенненскага раёна) — беларускі перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці.
Біяграфія Скончыла Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1969). У Ашмянскім раёне з 1953 года: аграном-планавік сельгасаддзела райвыканкама, аграном галоўнай інспекцыі сельскай гаспадаркі. З 1963 года па 1987 год у калгасе «Свабода» («Маяк»): аграном, галоўны аграном.
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1980).
Узнагаоды Узнагароджана ордэнам Леніна (1971), медалём «За працоўную доблесць» (1966), «За доблесную працу» (1970), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Літаратура Савіцкая Галіна Фёдараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 24. Савіцкая Галіна Фёдараўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 556. (Вызначыліся працай. Ардэнаносцы).
Катэгорыя:Аграномы Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 10-га склікання Катэгорыя:Постаці Ашмянскага раёна