Лілія Васільеўна Чарненка-Бандарэвіч (нар. , Ашмяншчына, Гродзенская вобласць) — паэтэса, журналіст, культурны дзеяч Украіны. Член Чарнігаўскага медыяклуба, Чарнігаўскага інтэлектуальнага цэнтра. Дыпламант і пераможца ў адной з намінацый абласнога конкурсу «Жанчына года — 99».
Біяграфія Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. У час вучобы ўдзельнічала ў школьных спектаклях, пісала вершы (друкаваліся ў раённай газеце «Ашмянскі веснік» і абласной «Гродзенская праўда»). Скончыла Ашмянскую СШ № 2 (1970), філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, з’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання «Наднёманскія галасы». З 1974 года настаўніца СШ № 3, пасля выехала ў г. Прылукы Чарнігаўскай вобласці (Украіна).
Творчасць Сцэнарыст, аўтар і рэжысёр двух фільмаў самадзейнай кінастудыі («Яшчэ не позна», «Дом нашых надзей»). На працягу 2-х гадоў працавала на гарадскім тэлебачанні «Эфір-TV». Аўтар 30 праграм, актуальных рэпартажаў, інтэрв’ю, паэтычных вернісажаў. У 1999 годзе выйшла аповесць аб праблемах дзіцячай і падлеткавай злачыннасці ва Украіне, кніга «Красавік кахання» (на беларускай мове). Выдадзены таксама рускамоўны зборнік вершаў «Прошлогодний дождь», кніга «Жанчына, якая нешта ведае» (2000), мініяцюры на беларускай мове.
Літаратура Бандарэвіч, Л. На берагах любові: [інтэрв’ю з пісьменніцай, уражэнкай Ашмянскага раёна Ліліяй Васільеўнай Бандарэвіч] / Лілія Бандарэвіч; падрыхтаваў Юрка Голуб // Гродзенская праўда. — 2005. — 27 кастрычніка. — С. 8. Каранеўскі, А. Пісьменніца, паэтка, журналіст : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч -Чарненка] / А. Каранеўскі // Ашмянскі веснік. — 2002. — 16 кастрычніка. — С. 2. Лісоўская, А. «Усё часцей мне цяпер не спіцца, на Радзіму хачу я сваю» : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч -Чарненка ў Гальшанскай дзіцячай бібліятэцы] / А. Лісоўская // Ашмянскі веснік. — 2003. — 20 жніўня. — С. 3. Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 572. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 19.
Катэгорыя:Журналісты Украіны Катэгорыя:Публіцысты Украіны Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Рускамоўныя паэты