Маці Божая Адзігітрыя Іерусалімская — абраз XVI ст. з Варварынскай царквы ПінскаБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .
Апісанне
Абраз напісаны на чатырох дошках, пакрыты пазалотай, адзначаны выцягнутымі прапорцыямі і ў некаторай ступені цемнаватаю каляроваю гамаю. Ікона была выканана яечнаю тэмперай на дошцы, на цяперашні час — пад пацямнелым пакостам. Памеры іконы, якую выявіла ў 1958 годзе 3-я экспедыцыя Дзяржаўнага мастацкага музея БССР, — 188×139×2,5 см.
Сюжэт
Божая Маці, адлюстраваная на пазалочаным фоне амаль да каленяў, адзета ў рызы: сіні хітон з бела-чырвонаю аблямоўкаю, якую па гарлавіне і рукавах упрыгожвае пазалочаны і жамчужны арнамент; мафорый цёмна-чырвонага колеру на ружовай падкладцы і сіні чапец. Сын Божы, які сядзіць на яе левай руцэ, адзеты ў вохрыста-сіні хітон і цёмна-чырвоны з тонка нанесеным асістам плашч. Божае Дзіця трымае ў левай руцэ скрутак, а праваю бласлаўляе.
Уверсе, па вуглах, з-за сініх драпіровак, якія ўмоўна абазначаюць нябёсы, выглядаюць анёлы ў белых, чырвоных рызах з выразам смутку, яны трымаюць Прылады Страсцей. Німбы Багародзіцы і Божага Дзіцяці аграфлены, гэтак жа як і арнаментаваныя звілістыя парасткі. Характэрнымі рысамі абраза з'яўляюцца незвычайная велічнасць кампазіцыі і манументальны вобразны строй разам з падкрэсленай выразнасцю выяўленчай мовы.
Захаванасць
Рэстаўрацыя не праводзілася, адзначаюцца значныя страты фарбавага пласта, ікона пакрыта пакостам, які пацямнеў.
Паходжанне
Абраз выяўлены ў 1958 годзе ў Варварынскай царкве Пінска.
Ікона выканана ў традыцыях старажытнарускага мастацтва і, тым не менш, з яўнымі рысамі візантыйскай традыцыі. На сувязь абраза з познепалеалогаўскім адраджэннем указваюць вытанчаны рысунак, класічна правільныя рысы аблічча, багаты і даволі шорсткі асіст і густы колер. Ухіл у бок графічнасці выдзяляе гэтую вельмі прафесійна выкананую перапрацоўку грэчаскага ўзору і моцна адрознівае абраз ад ікон наўгародскай школы з такой жа іканаграфіяй. У той жа час каларыт, прыгажосць, абрысы і музычнасць ліній абраза, яго трапяткі і далікатны жывапіс лікаў цёмнай карнацыі пераклікаюцца з творамі іканапісца Дзіянісія.
Абраз «Божая Маці Адзігітрыя Іерусалімская», які з’яўляецца помнікам іканапісу XVI стагоддзяІншы раз у якасці датавання абраза прыводзяць XV стагоддзе. Гл.: і вылучаецца мастацкаю выразнасцю.
Магчыма, іменна гэта ікона і ёсць тая самая вядомая рэліквія скасаванага пінскага Лешчанскага манастыра, пра якую ў канцы XIX стагоддзя ўпаміналі краязнаўцы А. І. Мілавідаў і Л. Паеўскі.
Заўвагі
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны XVI стагоддзя Катэгорыя:Рэлігія ў Пінску Катэгорыя:Выявы Дзевы Марыі Катэгорыя:Іканапіс Беларусі