«Дзяўчаты мары» () — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра . Галоўныя ролі ў фільме выканалі Джэймі Фокс, Беёнсэ, Эдзі Мёрфі, Дэні Гловер, Аніка Ноні Роўз, Кіт Робінсан, Джэніфер Хадсан.
Сюжэт Дэтройт, 1962 год. Малады і амбіцыйны прадавец аўтамабіляў Керціс Тэйлар на шоу талентаў уражаны выступам музычнага трыа «Dreamettes», якое складаецца з трох чарнаскурых дзяўчат: вакалісткі Эфі Уайт і бэк-вакалістак Дзіны Джонс і Лорэл Робінсан. Прадпрыемлівы хлопец бачыць у таленавітых спявачках велізарны патэнцыял і становіцца іх менеджарам. Ён арганізоўвае для дзяўчат падпісанне кантракту з вядомым R&B-выканаўцам Джымам Эрлі. З гэтай знамянальнай падзеі для маладых дзяўчат пачынаецца шлях да славы, які яны плануюць прайсці разам.
Аднак для Керціса Тэйлара важней за ўсё дагадзіць густам белай публікі і зарабіць як мага больш грошай на набіраючым папулярнасць поп-гурце. Ён мяняе надзвычайную вакалістку Эфі Уайт на дзяўчыну з больш прывабнай знешнасцю Дзіну Джонс. Поўная фігура і традыцыйная манера выканання Эфі не ўпісваецца ў агульнапрынятыя стандарты прыгажосці. Пасля вылучэння Дзіны на месца салісткі і змены назвы на «The Dreams» папулярнасць гурта рэзка ўзрастае. Пакрыўджаная Эфі пакідае музычны ансамбль і пачынае самастойнае плаванне.
Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 68 кінаўзнагародамі і яшчэ 92 намінацыямі.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2006 года Катэгорыя:Рамантычныя фільмы Катэгорыя:Фільмы ЗША 2006 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Музычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы кампаніі DreamWorks Pictures Катэгорыя:Фільмы кампаніі Paramount Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл