Узнясенне — абраз сярэдзіны XVII стагоддзя са Свята-Стэфанаўскай царквы ў г. Слуцку Мінскай вобласці. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі БеларусьБалыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. .

Сюжэт

Хрыстос у цёмна-чырвоным хітоне, карычневым гімаціі ўзносіцца ў славе. Яго падтрымліваюць анёлы ў чырвоным, сінім, блакітным адзенні з карычневымі крыламі. Два анёлы ў белых гімаціях з карычневымі крыламі, якія стаяць на гары Елеонскай, паказваюць на Хрыста апосталам у чырвоным, вохрыстым, блакітным адзенні. Злева — вылучаная німбам Маці Божая ў блакітным хітоне, цёмна-чырвоным мафорыі. Позем светла-зялёны з карычневымі кветкамі. Фон, німбы, мандорла аграфлены. Палі чорныя з пасярэбраным раслінным арнаментам. Абраз аздоблены валікамі, «камянямі».

Паходжанне Абраз вывезены этнаграфічнай экспедыцыяй 1921 года са Свята-Стэфанаўскай царквы г. Слуцку Мінскай вобласці.

Ікона да вайны знаходзілася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея ў Мінску. Была вывезена з тэрыторыі Беларусі падчас Другой сусветнай вайны. Пасля вайны перададзена на захаванне ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Ікона раскрыта ў Дзяржаўнай цэнтральнай мастацкай рэстаўрацыйнай майстэрні Ф. А. Мадоравым, , у 1954—1956 гадах (Масква)Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мн.: БелЭН; МФКД.2003. — 304 с.:іл. С. 41-42..

У 1954 годзе перададзена ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР.

Выстаўкі

Першая Усебеларуская мастацкая выстаўка. Минск. 1926 Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 1988 Мастацтва Беларусі XVI—XVIII стст. Знаходкі М. М. Шчакаціхіна (1886—1940). Мінск. 1995 Мастацтва Міншчыны XVI—XVIII стст. Мінск. 1997 Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000 Помнікі хрысціянства ў пластыцы і жывапісе Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2001

Літаратура

Шчакаціхін М. М. 1-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. Каталёг аддзелу старажытнага мастацтва / Апрацаваў М. Шчакаціхін. Мн., 1926. С. 16 Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство

Катэгорыя:Карціны XVII стагоддзя Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Рэлігія ў Слуцкім раёне