Міхаіл Уладзіміравіч Пятроў () — беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1991).
Біяграфія Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. З 1960 года працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1966 года, Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1991 года.
Загінуў 13 верасня 2005 годаПрофіль на сайце кино-театр.ру.
Творчасць Характарны акцёр. Творчую манеру вызначаюць дакладнасць распрацоўкі характару, музыкальнасць, пластычнасць, яркая тэатральнасць і імправізацыйнасць.
Лепшыя ролі стварыў у беларускім рэпертуары: Ваня («Дзеці аднаго дома» І. Шамякіна), Марат Казей («Марат Казей» В. Зуба), Яўмень («Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець…» паводле Я. Купалы і М. Чарота), Пан («На ўсіх адна бяда» П. Макаля), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М. Лынькова), Блазан («Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага), Першы жыхар («Палачанка» А. Дударава), Мікіта Драніца («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава ў Беларускім тэатры імя Я. Купалы). Сярод інш. роляў: Скід, Феста («», «» У. Шэкспіра), Труфальдзіна, Брыгела («», «» К. Гоцы), Рыф («» ), Стары («Пушкінскія казкі» паводле А. Пушкіна), Артамон («» паводле А. Талстога), Круглік («Барабаншчыца» А. Салынскага), Сяргей («Надзея» Г. Радзівонавай), Наглядчык маяка («Два акенцы» Л. Петрушэўскай), Леў («Як выкрадалі Сафі» ), Флімнап («У краіне ліліпутаў» Дж. Свіфта), Мак Донэл ("Аперацыя «Дарагі хлопчык» С. Міхалкова), Бабо («Прыйдзе чалавек» Л. Расэба), сеньёр Памідор («Чыпаліна і яго сябры» С. Пракоф’евай і І. Такманава), Сільвер («Востраў скарбаў» Р. Стывенсана), цар Вадакрут («Цар Вадакрут» Я. Шварца), Хобс («» паводле Ф. Бёрнет) і інш. Паставіў спектаклі «Царэўна жаба» (1979, з В. Маршаком), «Казачны домік» М. Стэгліка (1994, з М. Абрамавым).
Зняўся ў беларускіх фільмах «Нашы суседзі», «Чырвонае лісце», «Гарачая душа», «Пра Чырвоную Шапачку», «Рэха ў пушчы», «Трэцяга не дадзена», «Зорны хлопчык», «Купальская ноч», «Хлеб пахне порахам», «Людзі на балоце», «Полымя» і інш.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Патанулі