Вуліца Талстога — вуліца ў цэнтры Полацка.
Гісторыя Да 1911 года называлася Прабойнай. Вуліца Прабойная пралягала па мерыдыяльным накірунку (поўдзень-поўнач) у межах гарадскіх умацаванняў. Натуральнымі межамі пачатку і канца гэтай вуліцы з’яўляліся з поўдня — р. Дзвіна, з поўначы — р. Палата.
Выява гэтай вуліцы ёсць на планах пачатку XVIII стагоддзя. Вуліца праходзіла па-над ровам насупраць вала Ніжняга замка і вяла ў бок Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Для выхаду за межы гарадскіх умацаванняў вуліца раздвойвалася ў раёне неіснуючай зараз вуліцы Баравой (прастора паміж Камуністычнай вуліцай і Замкавым праездам), і асноўная яе частка набліжалася да вала Ніжняга замка і выходзіла за межы паркана праз вежу-фортку. .
На поўначы гэтай вуліцы, ля Палаты ў 1656—1657 гг. быў размешчаны цвінтар і касцёл св. Крыжа.
Вуліца Прабойная была адной з асноўных гарадскіх вуліц і праходзіла ля гарадской ратушы. У Рэвізіі 1765 года вуліца Прабойная выкарыстоўваецца як арыентыр для пазначэння напрамку іншых вуліц.
У 1913 годзе мела назву вуліца графа Льва Талстога.
Забудова № 6 — будынак Полацкага райвыканкама, пабудаваны ў якасці будынка абкама КПБ Полацкай вобласці
№ 8 — Дом афіцэраў, пабудаваны ў 1938 годзе як Дом Чырвонай арміі — № 15 — Будынак 1912 года — У перспектыве вуліцы знаходзіцца будынак канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя — На перакрыжаванні з вуліцай Войкава знаходзіцца будынак Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я —
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Полацка