Мірза Масэсавіч Авакаў (, Пяцігорск, Паўночна-Каўказскі край, РСФСР — , Масква) — юрыст. Доктар юрыдычных навук (1968), прафесар (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Сконечыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (юрыдычны і філалагічны факультэты, 1950), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1953).
Выкладаў у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1953), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1956—1973, юрыдычны факультэт, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права, прафесар), Дыпламатычнай акадэміі МЗС СССР (1973—1987, кафедра міжнароднага права, прафесар, з 1987 — прарэктар).
Навуковыя інтарэсы: тэорыя і гісторыя дзяржавы і права; міжнароднае права; працоўнае права.
Узнагароды Узнагароды: ордэны Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медаль «За абарону Ленінграда», званне «Заслужаны дзеяч навукі РСФСР».
Бібліяграфія Правопреемство государств, возникших в результате социальных революций и национально-освободительной борьбы : автореферат диссертации … доктора юридических наук / Аваков Мирза Мосесович. — Ленинград, 1967. Великая Октябрьская социалистическая революция и вопросы правопреемства во взаимоотношениях Советского государства с иностранными государствами : автореферат диссертации … кандидата юридических наук / Аваков М. М. — Ленинград, 1953.
Літаратура
Авакаў Мірза Масесавіч // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001 : 80 год. — Мінск, 2001. — С. 9. Авакаў Мірза Масесавіч // Юрыдычны факультэт : Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. ― Мінск, 2015. — С. 110. Аваков Мирза Мосесович / А. А. Яновский // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 8.
Катэгорыя:Юрысты СССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны