Мікалай Георгіевіч Агурцоў (, Кароча, Белгародская вобласць, Расія — ) — педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі. Доктар педагагічных навук (1981), прафесар (1988). Заслужаны настаўнік Беларускай ССР (1979).
Біяграфія Скончыў Краснадарскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1955).
Выкладаў у Таганрогскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Расія; дэкан факультэта педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі), Бельцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Малдова), Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце замежных моў (з 1967), Навукова-даследчым інстытуце педагогікі Міністэрства народнай адукацыі БССР (з 1969), Беларускім дзяржаўным універсітэце (1994—1999), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (1989—1994 і з 1999, кафедра псіхалогіі і педагогікі, прафесар, у 1999—2006 гадах — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: педагогіка; псіхалогія; фарміраванне асобы.
Бібліяграфія Содержание и процесс формирования мировоззрения старшеклассников при изучении гуманитарных предметов : автореферат диссертации … доктора педагогических наук : 13.00.01 / Огурцов Николай Георгиевич. — Ленинград, 1981. Формирование коммунистических перспективных устремлений советских школьников : автореферат диссертации … кандидата педагогических наук / Огурцов Н. Г. — Москва, 1963.
Літаратура Огурцов Николай Георгиевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 527. — Ошибочные сведения: год присвоения ученой степени доктора наук (1964); место работы — Таганрогский университет.
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Белгародскай вобласці Катэгорыя:Дэканы Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Педагогі СССР