Церуха́, Цяруха — рака — рака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Агульнае Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 525 км², пад лесам 26 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 м/км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,8 м³/с. Выток знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае. Упадае ў Сож за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́. Пойма двухбаковая, шырыня да 2 км, часткова асушаная. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні, шырыня да 10 м. Берагі стромкія, вышынёю да 3 м. На перыяд вясновай паводкі прыходзіцца 55 % гадавога сцёку. На рацэ некалькі шлюзаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Асноўныя прытокі

Пясошанька Грабаўка Рэўтак (справа)

На рацэ знаходзяцца вёска Церуха́ вёска Макаўе

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Гомельскага раёна Катэгорыя:Рэкі Добрушскага раёна