Сідаркі () — вёска ў Рослаўльскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Кірылаўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 149 жыхароў (2007).
Размешчана ў паўднёвай частцы вобласці за 1,5 км на поўнач ад Рослаўля, у 1,5 км на поўнач ад аўтадарогі Масква — Варшава («Старая Польская» ці «Варшаўка»), на беразе ракі Асцёр. За 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рослаўль I на лініі Смаленск — Бранск.
Гісторыя 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў жніўні 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці
Знакамітыя выхадцы Уладзімір Іванавіч Амікаў (1925—1946) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг., поўны кавалер ордэна Славы.
Катэгорыя:Населеныя пункты Рослаўльскага раёна