Уладзімір Віктаравіч Шкатэ́лаў (; — ) — беларускі вучоны ў галіне лесахіміі і хімічнай тэхналогіі, доктар хімічных навук (1889), прафесар (1883), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1938).
Біяграфія Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Скончыў першую класічную гімназію і ў 1878 годзе паступіў на хімічнае аддзяленне Імператарскага Маскоўскага тэхнічнага вучылішча, якое скончыў у 1884 годзе.
З 9 лістапада 1886 года — асістэнт Пятроўска-Разумоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (Маскоўская сельскагаспадарчая акадэмія імя К. А. Ціміразева)Владимир Викторович Шкателов // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі. Абараніў дысертацыю на тэму «О химическом составе смол». У 1893—1914 гадах ардынарны прафесар Новаалександрыйскага інстытута сельскай гаспадаркі і лесаводства. З пачаткам Першай сусветнай вайны эвакуіраваўся разам з інстытутам у Харкаў і ў 1919 годзе па прапанове Савета Харкаўскага сельскагаспадарчага інстытута атрымаў званне заслужанага прафесара.
У ліпені 1923 года У. В. Шкатэлаў пераязджае ў Мінск і пачынае працу на кафедры сельскагаспадарчай і лясной тэхналогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі. З 1925 года, пасля стварэння ў Горках Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі, працуе ў ёй. У 1930 годзе прызначаны дырэктарам Навукова-даследчага інстытута хіміі Акадэміі навук БССР у Мінску. Потым пераязджае ў Гомель і ў 1934 годзе стварае і становіцца кіраўніком лесахімічнай групы Інстытута хіміі Акадэміі навук БССР. У 1938 годзе вяртаецца ў Мінск і кіруе лесахімічнай лабараторыяй Інстытута хіміі.
Памёр 7 кастрычніка 1940 года. Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілкахСергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру .
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па даследаванні хімічнага складу і будовы натуральных смаляных кіслот і шкіпінараў. Праводзіў першыя даследаванні па падсочцы хвоі ў розных рэгіёнах Расіі. Распрацаваў тэхналагічныя працэсы на першых у Беларусі каніфольна-шкіпінарных заводах (у Бабруйску і Барысаве).
Сярод апублікаваных прац: О химическом составе смол. — М., 1889. О составе русской смолы из pinus silvestris. // Журнал Русского физико-химического общества, 1888. О живице различных хвойных, ее составе и свойствах. // Записки Новоалександрийского института, 1897. О составе белорусской живицы и канифоли из Pinus silvestris и сравнение их со смоляными продуктами других хвойных и с иностранными, с которыми они идентичны / Бел. гос. акад. сел. хоз-ва. — Горки, БССР: Тип. Акад., 1927. О составе твердой части естественной смолы и канифоли — Мн.: Издательство АН БССР, 1939.
Літаратура
Спасылкі Уладзімір Віктаравіч Шкатэлаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Сергей Сабадаш Патриарх // Проза.ру
Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расійскай імперыі