Тодар Лемяшонак (, в. Лягезы Мінскай губерні Расійскай імперыі, цяпер Валожынскі раён Мінскай вобласціЭміграцыйная гісторыя ў асобах. 30 кастрычніка. Тодар Лемяшонак — ) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі.

Біяграфія Перад пачаткам Другой сусветнай вайны служыў у польскім войску. У 1939 годзе трапіў у палон і вывезены ў Германію. Па заканчэнні вайны апынуўся ў беларускім лагеры для перамешчаных асоб, адкуль у 1947 годзе выехаў на працу ў Вялікабрытанію.

У Вялікабрытаніі першапачаткова працаваў на сельскай гаспадарцы. Потым пасяліўся ў Брадфардзе. З 1947 года быў сябрам Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, актывістам аддзела ў Брадфардзе, у 1976—1991 — старшынёй мясцовага аддзела ЗБВБ. З 1949 года быў сябрам Згуртавання беларускіх камбатантаў. Радны БНР у Вялікабрытаніі. Выконваў абавязкі скарбніка Беларускага грамадскага клуба «Сакавік», а таксама шмат гадоў быў адміністратарам Беларускага дома ў Брадфардзе.

Памёр 30 кастрычніка 2000 года. Пахаваны ў Брадфардзе на Scholemoor Сemetery.

Сям’я

Маці — Ганна Лемяшонак.

Жонка — Марыя Лемяшонак.

Тодар Лемяшонак — стрыечны дзед па маці беларускага паэта Віктара Шніпа.

Літаратура Віктар Шніп. Тутэйшая туга. Паэзія і проза // Выдавецтва «Чатыры Чвэрці». Мінск, 2014

Спасылкі Радыё Свабода. «Камяністая дарога зь Беларусі ў Брадфард»

Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Валожынскім раёне