Партызанская брыгада імя У. І. Леніна — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Маларыцкага і Дамачаўскага раёнаў.

Склад Брыгада была створана на базе атрадаў імя К.Я. Варашылава і імя Г. К. Жукава вылучаных з партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1944 года быў створаны атрад імя Л. П. Зяленіна.

Камандаванне Камандзір Віктар Уладзіміравіч Каткоў

Камісар Васіль Мікалаевіч Грабянёў

Начальнік штаба Леанід Сцяпанавіч Гуляеў

Гісторыя Партызаны вялі баі па ліквідацыі апорных пунктаў праціўніка і валасных упраў. Пры нападзе на гарнізон у райцэнтры Дамачава знішчылі склады са збожжам, сыравінай, захапілі шмат зброі. У жніўні — кастрычніку 1943 падарвалі 3 эшалоны, 19 мастоў, у тым ліку 1 чыгуначны, разабралі 1 км чыгуначнага палатна, пашкодзілі 4 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі. З удзелам мясцовых жыхароў вывелі са строю ўчастак шашэйнай дарогі Брэст — Уладава. У ноч на 15 лістапада атрад імя Жукава разбіў гарнізон праціўніка ў Шацку Валынскай вобласці. У час бою знішчыў варожыя склады, захапіў у палон каля 100 нямецкіх паліцэйскіх, шмат зброі.

20 ліпеня 1944 года брыгада (1151 партызан; атрады імя Варашылава, імя Жукава, імя Зяленіна (атраду нададзена імя камандзіра партызанскай брыгады імя Сталіна, які загінуў у баі)) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Літаратура

Спасылкі Бригада имени В. И. Ленина

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе