Ірэна Міхайлаўна Рагале́віч-Дутко́ (, в. Літоўе, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць — 16 ліпеня 2020, , Нью-Джэрсі) — беларуская мастачка ў эміграцыі.

Біяграфія Нарадзілася ў сям’і Міхаля і Яфіміі Рагалевічаў, у якой было сямёра дзяцейНа эміграцыі памерла Ірэна Рагалевіч-Дутко. Пляменніца Н. Кудасавай. З 1944 года разам з бацькамі жыла ў Германіі. З 1950 года ў ЗША, дзе скончыла мастацкую школу ў , штат Пенсільванія.

Як дызайнер спецыялізуецца ў графіцы. Малявала таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для беларускай праваслаўнай царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы, ікону Благавешчання для іканастаса царквы імя Жыровіцкай Маці Божай у Хайленд-Парку. Арганізатар і ўдзельнік традыцыйных мастацкіх выставак у г. Саўт-Рывер. Адказвала за мастацкую праграму беларускіх фестываляў у штаце Нью-Джэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у Саўт-Рыверы.

Разам з мужам Мікалаем Дутко яны забяспечылі вёрстку двухмоўнай кнігі Янкі Запрудніка «Беларускія фэстывалі й выстаўкі ў Нью-Джерсі. Палітычная інфармацыя моваю мастацтва (1948—2011 гг)».

Памерла 16 ліпеня 2020 года ў , штат Нью-Джэрсі. Пахаваная на беларускіх могілках царквы Св. Еўфрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Сям’я У шлюбе з Мікалаем Дутко мела дачку Тамару, у якой двое дзяцей.

Літаратура

Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Мастакі ЗША